За дасягненні высокіх вынікаў у працоўнай, сацыяльна-эканамічнай, вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай дзейнасці ў 2024 годзе на раённую Дошку гонару занесены начальнік ўчастка ацяпляльных кацельных і цеплавых сетак Карэліцкага РУП ЖКГ Сап’янік Уладзімір Іванавіч.
Падзякай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Карэліцкага РУП ЖКГ Беларускага прафесійнага саюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання узнагароджаны члены прафсаюза: адміністратар гасцініцы Вольга Сакаловіч і старэйшая пакаёўка Людміла Грамыка.